Убарцьavgole6TGgj S NнаvmGgthнiб w Xіноt04n
| Рака | |
| Убарць | |
| Убарць каля мястэчка Емільчына | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Андрэевічы |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
| Даўжыня | 292 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 24,4 м³/с |
| Плошча басэйну | 5,8 тыс. км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
У́барць — рака ўва Ўкраіне і Беларусі, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 292 км (у межах Беларусі 126 км). Плошча вадазбору 5,8 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 24,4 м³/с. Агульны спад ракі 96,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Зьмест
- 1 Асноўныя прытокі
- 2 На рацэ
- 3 Агульныя зьвесткі
- 4 Крыніцы
- 5 Літаратура
- 6 Вонкавыя спасылкі
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Правыя: Плотніца, Лохніца, Сьвідовец, Балотніца, Гурыстая
- Левыя: Крывы Рог, Каросьцінка
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мястэчкі: Алеўск, Емільчына, Лельчыцы.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля вёскі Андрэевічы Алеўскага раёну Жытомірскай вобласьці. Цячэ Жытомірскім Палесьсем, на Беларусі Прыпяцкім Палесьсем. Вусьце за 2 км на паўднёвы захад ад места Петрыкаў.
Даліна невыразная, месцамі зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхняй плыні да 1—5 км на астатнім працягу. Рэчышча свабодна мэандруе, зьвілістае, у ніжняй плыні моцназьвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясковыя выспы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м.
Разводзьдзе пачынаецца звычайна ў 1-й палове сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне траўня. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласьць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку сьнежня. Выдатак вады за 44 км ад вусьця найбольшы 659 м³/с (1932 год), найменшы 0,44 м³/с (1935 год)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 371—372
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 371—372
- Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Убарць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў